Кіраўскі раён наведаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці

Кіраўскі раён наведаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці

19 студзеня, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк з рабочай паездкай наведаў Кіраўскі раён. Ён прыняў удзел у чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Галінай Слабоднікавай.

На павестку дня было вынесена пытанне «Аб выніках работы галін народнай гаспадаркі раёна і выкананне бюджэту раёна за 2023 год». Са справаздачамі выступілі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна Шупікава.

Пасля падрабязнага аналізу работы галін народнай гаспадаркі Кіраўшчыны Леанід Мартынюк адзначыў: «У цэлым ацэньваю стан спраў пазітыўна. Гутару з насельніцтвам вашага раёна, аналізую інфармацыю аб развіцці і дасягненнях рэгіёну і раблю вывад, што становішча ў вас спакойнае, усё ідзе ў рабочым рытме, сваёй чаргой. Ёсць пэўнае напружанне ў галіне эканомікі, але самае галоўнае, як я пачуў са справаздач і са слоў старшыні райвыканкама, спецыялісты, кожны на сваім месцы, ведаюць, што ім рабіць і ў якім накірунку рухацца, каб выправіць пэўныя недохопы і ўпраўляць цяперашняй эканамічнай сітуацыяй. Галоўнае, што ў Кіраўскім раёне ёсць каманда, якая добрасумленна працуе і настроена на агульны станоўчы вынік. Упэўнены, што ў нас усё атрымаецца!».

Пасля пасяджэння Леанід Мартынюк правёў у райвыканкаме асабісты прыём грамадзян. Магчымасцю задаць пытанні і атрымаць на іх аргументаваныя адказы і тлумачэнні скарысталіся два жыхары раёна – з райцэнтра і аграгарадка Барчыцы. Іх хвалявалі пытанні асабістага характару.
Па частцы запытаў Леанід Аляксеевіч даў грамадзянам тлумачэнні на месцы, некаторыя ўзяты ім на кантроль, заяўнікі атрымаюць адказы ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін.

Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.

Последние новости

Профсоюзы

Бесплатный правовой прием организуют профсоюзы 24 апреля

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию граждан!

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Живая память благодарных поколений

11 апреля 2025
Читать новость
Духовность

Праздник встречи весны и духовного обновления

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В интересах всех и каждого

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Получение пенсий и некоторых выплат – только на базовые счета

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем