Свой выбар за мірную і гасцінную Беларусь, якая стала для яго, ураджэнца Украіны, родным домам, зрабіў Ігар Малееў з аграгарадка Баравіца.

Свой выбар за мірную і гасцінную Беларусь, якая стала для яго, ураджэнца Украіны, родным домам, зрабіў Ігар Малееў з аграгарадка Баравіца.

Летась ён атрымаў грамадзянства Рэспублікі Беларусь і ўпершыню ў нашай краіне прыняў удзел у галасаванні.
У Беларусь я прыехаў з сям’ёй у 2017 годзе. Давялося ўцякаць ад тых абставін, якія зрабілі жыццё простых людзей вельмі цяжкім і небяспечным, – адзначыў Ігар Леанідавіч. – Вельмі страшна было не столькі за сябе, колькі за дзяцей і ўнукаў.
Мой дзед быў беларусам, але па жыццёвых абставінах у свой час пераехаў на Украіну. Там нарадзіўся і мой бацька, але ўсё жыццё ён лічыў сябе беларусам. У дзяцінстве я часта бываў у родзічаў у Беларусі, прыязджаў сюды і ў дарослым ўзросце. Дарэчы, і бацькі маёй жонкі таксама родам з Кіраўшчыны, тут і зараз жыве няма сваякоў.
Таму калі паўстала пытанне куды ехаць з Украіны, дзе шукаць мірнае і дастойнае жыццё, аднадушна на сямейным савеце вырашылі – толькі ў Беларусь. Знайшлі тут работу: я працую трактарыстам-машыністам у СВК “Бераснёўскі”, жонка – пекарам. Дачка знайшла сябе ў медыцыне, унучка працягвае вучобу пасля заканчэння 9 класаў.
За гэты час, што тут жывём і працуем, ніводнага разу не пашкадавалі аб сваім выбары. Цудоўная краіна, стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, добразычлівыя людзі, у кожнага ёсць магчымасць працаваць і жыць дастойна. Там мы не мелі такой магчымасці.
З атрыманнем грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пашпарта, стаў паўнавартасным грамадзянінам краіны. Чаму вельмі рады. Цяпер маю права голасу, чым з задавальненнем і скарыстаўся падчас выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Гонар бярэ, што нараўне з усёй краінай прымаю такое важнае рашэнне, якое будзе ўплываць на развіццё Беларусі, наша далейшае жыццё, на будучыню дзяцей і ўнукаў.

Последние новости

Юбилеи

Любовь к малой родине в сердце навсегда

24 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Свой выбар за мірную і гасцінную Беларусь, якая стала для яго, ураджэнца Украіны, родным домам, зрабіў Ігар Малееў з аграгарадка Баравіца.

24 января 2025
Читать новость
Актуально

Обращение Координационного советаобщественных объединений и политических партийМогилёвской области к жителям Могилёвщины

24 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Уважаемые избиратели!

24 января 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Евроремонт и электробезопасность

24 января 2025
Читать новость
Актуально

Внимание!

23 января 2025
Читать новость