Ахвяры агню — два жыцці…

Надышла сапраўдная зіма са снегападамі і моцнымі маразамі. Уладальнікі прыватных домаўладанняў пачалі актыўней паліць печы, а ў кватэрах кіраўчане дадаткова ўключаюць абагравальнікі. Гэты перыяд — асабліва пажаранебяспечны, таму кожнаму трэба быць пільным. Аналізуючы вынікі першага месяца надышоўшага года, з сумам трэба адзначыць, што жыхары раёна па-ранейшаму грэбуюць элементарнымі правіламі пажарнай бяспекі, за што расплачваюцца маёмасцю, стратай даху над галавой.
Па статыстыцы прычынай кожнага шостага пажара ў нашай рэспубліцы з’яўляецца парушэнне правілаў уладкавання і эксплуатацыі электраабсталявання. Старая электраправодка, самаробныя абагравальнікі, “жучкі” ў лічыльніках і пакінутыя без нагляду электрычныя прыборы — вось далёка не поўны спіс прычын узнікнення пажараў з-за няправільнай эксплуатацыі электраабсталявання. Гэта ж стала прычынай агнявой трагедыі, якая адбылася 8 студзеня ў а/г Любонічы. У гэты дзень мужчына, які, па словах суседзяў і знаёмых, злоўжываў спіртным, начаваў у лазні. Для яе абагрэву выкарыстоўваў абагравальны прыбор кустарнага вырабу, рабіў гэта не адзін раз. Нарэшце самаробны абагравальнік не вытрымаў напружання, што і стала прычынай узгарання лазні. На жаль, на момант прыбыцця пажарных-выратавальнікаў мужчына ўжо загінуў…
Грэбаванне правіламі бяспекі пры карыстанні электраабсталяваннем ледзь не абярнулася трагедыяй для гаспадыні аднаго з жылых блокаў інтэрната №4 у Кіраўску. На падлозе, пад дываном загарэўся электрапровад ад свяцільні, замотаны ізаляцыйнай стужкай. Дзякуючы аператыўнаму рэагаванню сістэмы супрацьпажарнай сігналізацыі, устаноўленай у інтэрнаце, галоўнае, удалося пазбегнуць людскіх ахвяр; маёмасці гаспадыні блока нанесены мінімальны ўрон.
У шэрагу асноўных прычын агнявых трагедый па-ранейшаму застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Па папярэдніх дадзеных, менавіта не патушаная своечасова цыгарэта стала прычынай гібелі жыхара в.Морхавічы. Пажар у яго домаўладанні адбыўся 24 студзеня каля 4-х гадзін раніцы. Калі пажарныя прыбылі на месца здарэння, дом гарэў адкрытым полымем. На жаль, для выратавання жыцця яго гаспадара нічога немагчыма было ўжо зрабіць. Мужчыне ішоў 45-ы год…
Паважаныя жыхары раёна! Райаддзел па надзвычайных сітуацыях у чарговы раз заклікае: будзьце асцярожнымі пры карыстанні агнём! Беражыце сябе і сваіх блізкіх! Дробязей у пытаннях бяспекі не бывае. Калі здарыцца бяда, аб гэтым думаць будзе ўжо позна. Лепш няшчасце папярэдзіць, чым потым яго перажываць. Няхай горкі вопыт пагарэльцаў служыць урокам для ўсіх астатніх грамадзян, бо жыццё і здароўе — вельмі высокія каштоўнасці, каб рызыкаваць імі, грэбуючы элементарнай прадбачлівасцю.
Дзмітрый РОШЧЫН, начальнік РАНС.

Последние новости

Профсоюзы

Общественная приемная по вопросам цен, качества и наличия товаров на потребительском рынке будет работать 17 апреля

15 апреля 2025
Читать новость
Духовность

З любоўю да Радзімы…

15 апреля 2025
Читать новость
Человек и закон

Об иностранцах, временно пребывающих в Беларуси

15 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Обучился – отработай!

15 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Новшества в реализации ювелирных изделий

15 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Обязанность по уплате взносов самозанятыми гражданами

15 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем