Сумныя гісторыі жаночых лёсаў

У Стаўпіцкім сельскім Доме культуры адбылося пасяджэнне рабочай групы райвыканкама па прафілактыцы і папярэджванні на тэрыторыі Казуліцкага сельсавета парушэнняў грамадскага парадку, аховы працы, злачынстваў бытавога характару, правілаў гандлю, пажарнай і санітарнай бяспекі.
Сустрэча менавіта з жыхарамі Стаўпішчаў была небеспадстаўнай: 80% злачынстваў і правапарушэнняў, учыненых з пачатку бягучага года на тэрыторыі Казуліцкага сельсавета — на рахунку жыхароў менавіта гэтай вёскі.
З учыненых правапарушэнняў перавалодваюць маёмаснай накіраванасці, а менавіта крадзяжы. Зафіксаваны таксама грабеж, утрыманне прытона, распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў і іншыя злачынствы.
Па-ранейшаму працягваюць функцыяніраваць “кропкі” незаконнага продажу спіртнога. Іх гаспадары, жадаючыя зарабіць грошай на горы і няшчасці іншых, наўрад ці задумваюцца, што разбураюць гэтым сем’і, пазбаўляюць жонак — мужэй, а дзяцей — бацькоў… П’янства — прычына чатырох сумных гісторый жаночых лёсаў, аб якіх пойдзе гаворка ніжэй.
Гісторыя першая
Перад прысутнымі на пасяджэнні паўстала маладая жанчына, узрост — 33 гады. На першы погляд, і апранута акуратна, і выгляд мае больш менш прывабны. Ды і не проста жанчына, а тая, у гонар якой — цудоўныя словы паэта: “Самая прекрасная из женщин — женщина с ребенком на руках”. Гераіня гэтай гісторыі — маці дваіх дзяцей. Выхоўвае іх адна, на кожнага атрымлівае прыкладна па 500 тысяч рублёў пенсіі з нагоды страты карміцеля. Гэта ўсе сродкі, на якія жыве сям’я, бо гаспадыня нідзе не працуе.
На пытанне: “Чаму вы не працуеце?” адказвае: “Я хачу працаваць, але ж не магу нікуды ўладкавацца, кіраўнікі арганізацый, куды звярталася, мне гавораць, што закадзіраваных ад ужывання спіртнога на работу не прымаюць”.
Гісторыя другая
Наступная, выкліканая для гутаркі жанчына значна маладзейшая за першую — 1986 года нараджэння. У свае гады яна ўжо паспела разыйсціся з мужам, ад якога мае 7-гадовага сына, і знайсці яму замену — сужыцеля. У поле зроку грамадскасці сям’я гэтай мала-дзіцы трапіла па прычыне злоўжывае ёй спіртным. Сама ж жанчына сцвярджае, што выпівае толькі па святах. На прапанову пралячыцца і закадзіравацца ад магчымай алкагольнай залежнасці адказвае: “Калі так ужо неабходна, каб я закадзіравалася, пагутару са сваім начальнікам, каб завёз мяне ў бальніцу”.
Гісторыя трэцяя
Гераіні гэтай гісторыі 37 год, але ж на выгляд — значна больш. Гэта вынік працяглага сістэматычнага п’янства. З-за спіртнога яна страціла не толькі сваю жаночую прывабнасць, але і пазбаўлена правоў у адносінах старэйшай дачкі. Яе гора-маці не бачыла 2,5 года, нават не ведае, дзе дзяўчына жыве, вучыцца, ці ўжо працуе.
У жанчыны ёсць яшчэ двое дзяцей. Пакуль яны жывуць разам з маці, але ж, хутчэй за ўсё, іх чакае лёс старэйшай сястры — стаць сацыяльнымі сіротамі. Яшчэ некалькі месяцаў таму стаяла пытанне накіраваць іх маці ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Яна абяцала выправіцца, ёй далі шанц, але ж чарговы “запой” перакрэсліў дзіцячыя надзеі. Здзіўляе, што прычынай чарговага зрыву стаў не боль мацярынскага сэрца за сваіх крывіначак, а уцёкі ад яе сужыцеля. З-за мужчыны жанчына спачатку ўчыніла бойку з саперніцай, а потым з гора проста напілася.
Гора-маці папярэдзілі ў апошні раз: яна ў кроку ад пазбаўлення дзяцей. Але ж ці стане гэта для яе трывожным сігналам?..
Гісторыя чацвёртая…
…наогул сумная. Жанчына — маці семярых дзяцей, трое з іх — у турме, адзін — інвалід, трое — непаўналетнія. Па водгуках аднавяскоўцаў, мнагадзетную маці ніколі не цікавіў лёс яе дзяцей. Больш хвалявалі мужчыны. Сужыцеляў яна мяняе часта. Звычайна разам з новым сужыцелем знаходзіць і новае месца жыхарства, а дзяцей, каб не перашкаджалі яе шчасцю з новым “каханым”, пакідае адных. У такія часіны малых даглядаюць работнікі Стаўпіцкай школы. Дарэчы, аб дзецях настаўнікі адгукаюцца як аб вельмі старанных і працавітых.
На жаль, затуманены алкаголем мацярынскі розум, ужо не можа радавацца дзіцячым поспехам, перажываць іх беды і няшчасці. Нават на пасяджэнне яна прыйшла з чарговым сужыцелем, які звярнуўся да грамадскасці са шчырай просьбай: “Вазьміце яе на выпраўленне, а я дапамагу…”.
P.S. З пачатку бягучага года ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі краіны накіравана 15 жыхароў нашага раёна, 9 з іх — жанчыны…
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Последние новости

Профсоюзы

Общественная приемная по вопросам цен, качества и наличия товаров на потребительском рынке будет работать 17 апреля

15 апреля 2025
Читать новость
Духовность

З любоўю да Радзімы…

15 апреля 2025
Читать новость
Человек и закон

Об иностранцах, временно пребывающих в Беларуси

15 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Обучился – отработай!

15 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Новшества в реализации ювелирных изделий

15 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Обязанность по уплате взносов самозанятыми гражданами

15 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем