У бібліятэках Кіраўшчыны прайшлі мерапрыемствы з нагоды 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

У бібліятэках Кіраўшчыны прайшлі мерапрыемствы з нагоды 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

З нагоды 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, класіка беларускай літаратуры – пісьменніка, публіцыста, паэта, перакладчыка, драматурга, сцэнарыста, у кожнай установе ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна” былі праведзены тэматычныя мерапрыемствы. Аб гэтым паведаміла бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі г.Кіраўска Ірына РУДАК.

Аформлены кніжныя выставы-дыскусіі “Чытаем разам”, выставы-агляды “Сусвет Уладзіміра Караткевіча”, “Рамантычны рыцар чалавецтва” і іншыя, якія сталі выдатнай рэкламай зборнікаў для чытання. Гэта свайго роду акцыя па прыцягненні юных чытачоў да кнігі і чытання.
Адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да дня нараджэння паэта. Так, у Дабаснянскай сельскай бібліятэцы падрыхтавалі літаратурны партрэт “Са сваім поглядам на жыццё”. Удзельнікі з цікавасцю слухалі інфармацыю пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча. Вучні дзявятых класаў падрыхтавалі і прадэкламавалі ўрыўкі з твораў пісьменніка, з якімі раней пазнаёміліся ў школе. Бібліятэкар Галіна Калікіна правяла бібліяграфічны агляд літаратуры “Сіла бязмежнага таленту” і прэзентацыю “Творчасць, народжаная душой”. У ходзе мерапрыемства гучалі песні, у аснову якіх былі пакладзены паэтычныя радкі Уладзіміра Караткевіча. Тэксты некаторых песень вучні ўжо ведалі і падпявалі выканаўцам.
Цэнтральная бібліятэка прапанавала сваім чытачам выставу-знаёмства “Быў. Ёсць. Буду”. Яе матэрыялы знаё- мяць з жыццём і багатай творчай спадчынай літаратара. Прыхільнікі яго творчасці могуць пазнаёміцца з класікай аўтара: “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха” і іншымі празаічнымі творамі, а таксама паэтычнымі зборнікамі. Выставу дапаўня- юць цікавыя старонкі біяграфіі, водгукі сяброў і калег пісьменніка, партрэты аўтара, фотадакументы.
У дзіцячай бібліятэцы-філіяле кожны чытач меў магчымасць пазнаёміцца з творамі пісьменніка на выставе “О, любоў мая, Беларусь!”. Супрацоўнікамі быў падрыхтаваны відэаагляд “Жыццё – калыска творчасці”, у якім прадстаўлены самыя вядомыя творы пісьменніка, матэрыялы пра яго жыццё. Відэаагляд размешчаны ў сацыяльных сетках Одноклассники, ВКонтакте ў групе “Детская библиотэка-филиал”.
Хочацца адзначыць, што пастаянны чытач дзіцячай бібліятэкі-філіяла В.П.Лук’янава, якая знахо- дзіцца на заслужаным адпачынку, зноў перачытала творы У.С.Караткевіча. Па словах Валянціны Паўлаўны, ёй падабаецца, як аўтар апісвае прыроду, побыт і жыццё людзей.
У Жыліцкай сельскай бібліятэцы-філіяле праведзена прэзентацыя-знаёмства “Сабе я выбраў гэты лёс”, у якой было падкрэслена, што ў кожнага – свой Уладзімір Караткевіч. Наведавальнікі ўбачылі шмат рэдкіх фатаграфій і папоўнілі свае веды пра літаратара. Гэтаму садзейнічала і віктарына.
Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў аўтар, – у тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае.
Галоўнай мэтай мерапрыемстваў было набліжэнне Уладзіміра Караткевіча да чытачоў, выхаванне гонару, павагі, любові да Беларусi, да сваёй нацыi.

Последние новости

Прямая линия

Прямая телефонная линия

27 ноября 2024
Читать новость
Общество

Заседание комиссии

27 ноября 2024
Читать новость
Прием граждан

Приём граждан

27 ноября 2024
Читать новость
Прием граждан

Приём граждан

27 ноября 2024
Читать новость
В стране и мире

Александр Лукашенко и Шахбаз Шариф приняли совместное заявление

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Земле нужны внимание и забота

26 ноября 2024
Читать новость