Пра слаўных землякоў

У гэтых юбілейных нататках гаворка пойдзе аб равесніках Кіраўшчыны, якія сваёй адданай працай рабілі родную зямлю прыгожай, утульнай, узнімалі яе дабрабыт і праслаўлялі далёка за межамі, атрымалі высокія ўрадавыя ўзнагароды.
Адна з іх Ефрасіння Паўлаўна Дрозд (на фота), што нарадзілася ў в.Рылаўка нашага раёна. Пасля заканчэння школы працавала ў калгасе імя Кірава, з 1964 года стала звеннявой па вырошчванні льну, аддаўшы гэтай справе больш за 20 гадоў. Дасягала высокіх паказчыкаў, тройчы станавілася ўдзельніцай ВДНГ.
У 1971-м годзе ў 36 гадоў яна была ўзнагаро-джана першым ордэнам Леніна, а ў 1973-м Е.П.Дрозд было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Слаўны працоўны шлях нашай зямлячкі адзначаны таксама ордэнам “Дружбы народаў”, медалямі.
У 31 год Героем Сацыялістычнай Працы стала Галіна Пятроўна Елісеенка, якая хоць і нара-
дзілася на Бабруйшчыне, у малым узросце ўжо жыла ў в.Букіно. Кіраўшчына стала для Галіны Пятроўны другой радзімай. Тут яна скончыла пяць класаў мясцовай школы, пайшла працаваць у калгас “Рассвет”, спачатку ў паляводчую брыгаду, затым была даяркай. Менавіта за выскоія вытворчыя паказчыкі па надоях малака Г.П.Елісеенка ў 1966 годзе была ўдастоена звання Героя, з’яўлялася ўдзельніцай ВДНГ.
З “Рассветам” звязана працоўнае жыццё ўраджэнца Букіно Івана Лаўрынавіча Барышчыка, які ў 1961 годзе ўзначаліў паляводчую брыгаду, а пазней стаў брыгадзірам комплекснай брыгады. У 1972 годзе ён быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага чырвонага Сцяга, праз 6 гадоў Іван Барышчык быў прадстаўлены да ордэна Леніна. Наш зямляк неаднара- зова з’яўляўся ўдзельнікам ВДНГ, мае чатыры залатыя, сярэбраны і два бронзавыя медалі. Каля 20 гадоў спяваў у мясцовым народным хоры.
У гэтых нататках распавядаецца толькі аб некалькіх нашых земляках – равесніках раёна, але ж кожны з чытачоў, напэўна, прыгадае аб знаёмых, што сваімі здзяйсненнямі прымножылі славу Кіраўшчыны, зрабілі родны край ярчэй і прыгажэй.
Аляксандр ДЗМІТРЫЕЎ.