Хутчэй, вышэй, мацней

Хутчэй, вышэй, мацней

У мінулую суботу прайшлі раённыя спаборніцтвы па турыстычнай паласе перашкод, арганізаваныя Цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і фізкультурна-спартыўным клубам раёна.
Удзел у спаборніцтвах прынялі каманды вучняў устаноў адукацыі раёна. Збор юных турыстаў адбыўся на турыстычнай базе ў Барсуках і быў прысвечаны 80-годдзю з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Рабятам было прапанавана прайсці шэраг разнастайных этапаў: вузлы, уздым, траверс, спуск, маятнік, перанос пацярпелага, тапаграфічныя знакі, развядзенне вогнішча, міжнародная кодавая сістэма, бервяно з парэнчамі, купіны, грэбля, творчы конкурс “Памяць пакаленняў”.
Спаборніцтвы атрымаліся насычанымі на эмоцыі і гарачыя баталіі. У выніку перамогу святкавала каманда юных турыстаў з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Другое месца занялі рабяты з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, трэцяе – каманда юных турыстаў з СШ №1.

Последние новости

Профсоюзы

Бесплатный правовой прием организуют профсоюзы 24 апреля

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию граждан!

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Живая память благодарных поколений

11 апреля 2025
Читать новость
Духовность

Праздник встречи весны и духовного обновления

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В интересах всех и каждого

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Получение пенсий и некоторых выплат – только на базовые счета

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем