Энергазберажэнне як лад жыцця

Энергазберажэнне  як лад жыцця

Стала добрай традыцыяй ва ўстановах адукацыі на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях праводзіць конкурс «Энергамарафон». Наш раён — не выключэнне. У пачатку студзеня на базе СШ№1 прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу школьных праектаў па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон” па пяці намінацыях. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі ўсіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Самай шматлікай на конкурсе была дэлегацыя Любоніцкай СШ, яна ж мела ў сваім саставе і самага малодшага ўдзельніка — трэцякласніцу Таццяну Салановіч.
На здымку: Мікалай Казакоў, настаўнік фізікі Скрыпліцкай СШ, стаў пераможцам у намінацыі “Лепшы педагог па арганізацыі работы па выхаванні культуры энергазберажэння ў вучняў”.

Падзяліцца шэрагам метадаў па рэалізацыі праграмы энергазберажэння ва ўстановах адукацыі, дамах, дзе жывем, сабраліся настаўнікі фізікі, геаграфіі, пачатковых класаў, вучні школ, якія на конкурсе выступалі на роўных. Усяго прагучала 19 выступленняў.
Мэтай конкурсу ставілася фарміраванне ў падрастаючага пакалення беражлівага і эканомнага стаўлення да энергарэсурсаў і навакольнага асяроддзя; выяўленне і распаўсюджванне перадавога вопыту работы педагогаў па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў галіне энергазберажэння, а яе дасягненне ажыццяўлялася праз вырашэнне такіх задач, як прапаганда метадаў эканоміі энергарэсурсаў; актывізацыя доследнай дзейнасці вучняў у галіне энергазберажэння; стымуляванне творчай дзейнасці педагогаў па выхаванні культуры энергазберажэння; прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем энергазберажэння.
Вынікі конкурсу ацэньвала журы з ліку інжынерна-тэхнічнага персаналу і метадыстаў аддзела адукацыі райвыканкама, настаўнікаў-прадметнікаў.
Прадстаўленыя на конкурс творчыя праекты сведчылі аб укараненні ў работу ўстаноў адукацыі ідэй і метадаў энергазберажэння, актыўнай прапагандзе эканоміі энергарэсурсаў, творчай дзейнасці педагогаў па выхаванні культуры энергазберажэння.
Ва ўсім свеце энергетычная бяспека лічыцца адным з важнейшых складаемых нацыянальнай бяспекі краіны. У Беларусі аб’ём уласных паліўна-энергетычных рэсурсаў невялікі (каля 17%). Рэспубліка вельмі залежыць ад паставак энергарэсурсаў з Расіі (83% спажывання), пры гэтым значная доля —81 % спажывання прыпадае на прыродны газ.
У краіне праводзіцца планавая мадэрнізацыя электраэнергетычнай галіны з выкарыстаннем альтэрнатыўных крыніц і схем транспартыроўкі вуглевадароднай сыравіны. Пачата стварэнне інжынернай і сацыяльнай структуры для будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі, першы блок якой мяркуецца ўвесці ў строй дзеючых у 2017 годзе, другі — у 2018 годзе. Паўсюдна ўпор робіцца на выкарыстанне ўласных рэсурсаў і развіццё нетрадыцыйных крыніц энергіі. Так, Беларусь мае значныя запасы торфу, а ў якасці аднаўляемых крыніц энергіі разглядваюцца дровы і адходы лясной і дрэваперапрацоўчай прамысловасці, гідра- і геатэрмальныя рэсурсы, ветраэнергетычны патэнцыял, сонечная энергія, біягаз з адходаў жывёлагадоўлі, фітамаса, цвёрдыя бытавыя адходы. Напрыклад, біягазавая ўстаноўка зараз узводзіцца ў СВК «Рассвет» імя К.П. Арлоўскага. Энергія паступіць у Бабруйскія электрасеткі і будзе выкарыстана для патрэб гаспадаркі і раёна. Плануемая магутнасць — 4,8 МВт.
У цяпершні час затратныя свяцільні паўсюдна замяняюцца на сучасную энергазберагальную святлотэхніку. Урадам рэспублікі прынята рашэнне аб паэтапным павелічэнні аб’ёмаў будаўніцтва энергаэфектыўнага жылля.
Галоўная выснова, прагучаўшая на конкурсе, што мы — гаспадары сваёй краіны і павінны беражліва і эканомна выкарыстоўваць тое, што дае прырода. Энергазберажэнне павінна стаць ладам жыцця кожнага чалавека.
Рашэннем журы пераможцамі ў намінацыі “Лепшы педагог па арганізацыі работы па выхаванні культуры энергазберажэння ў вучняў” прызнаны і ўзнагароджаны дыпломамі: I ступені — Таццяна Бараноўская, настаўніца фізікі Дабаснянскай СШ; Мікалай Казакоў, настаўнік фізікі Скрыпліцкай СШ; II ступені — Валянціна Куляшова, настаўніца пачатковых класаў Чыгірынскай СШ; Наталля Русак, настаўніца фізікі Мышкавіцкай СШ; III ступені — Лілія Лапіцкая, настаўніца геаграфіі СШ№1; Марат Лось, настаўнік фізікі Пацава-Слабадскога НПК ДСБШ; Анатоль Рышкевіч, настаўнік фізікі Барчыцкага НПК ДССШ.
Пераможцамі ў намінацыі “Лепшы вучнёўскі праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні” прызнаны і ўзнагароджаны падарункамі і дыпломамі: I ступені — Андрэй Шакараў і Антон Іваніцкі, вучні 8 «А» класа гімназіі г. Кіраўска (кіраўнік Марына Карніцкая); II ступені — сямікласнік Сцяпан Навіцкі і васьмікласнік Мікіта Грынфельд з Шалаёўскага НПК ДССШ (кіраўнік Анжаліка Варанчукова); III ступені — Сафіко Гагохія, вучаніца 7 класа Дабаснянскай СШ (кіраўнік Таццяна Бараноўская).
У намінацыі “Лепшая творчая работа вучняў па прапагандзе эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў” пераможцамі прызнаны і ўзнагароджаны падарункамі і дыпломамі: I ступені — Яўген Акуневіч, вучань 10 класа Баравіцкай СШ (кіраўнік Кацярына Драздова); II ступені — Кірыл Іваноў, вучань 10 класа Жыліцкай СШ (кіраўнік Святлана Лапянок); III ступені — чацвёртакласніца Ганна Бацян і пяцікласніца Кацярына Ганчарова з СШ№1(кіраўнік Таццяна Ярашэвіч); Анастасія Акуліч, вучаніца 8 класа Стаўпіцкай БШ (кіраўнік Святлана Калінічэнка).
Пераможцамі ў намінацыі “Лепшы практычны цэнтр па энергазберажэнні” прызнаны і ўзнагароджаны дыпломамі: I ступені — Аляксандр Лазаковіч і Таццяна Мелех, вучні 6 класа Любоніцкай СШ; II ступені — трэцякласніца гэтай жа школы Таццяна Салановіч (кіраўнік Вера Баярская).
Работы, заняўшыя на конкурсе I і II месцы, будуць прадстаўлены на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу школьных праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон».
Святлана КАРАЛЁВА,
метадыст
аддзела адукацыі
райвыканкама.

Последние новости

Актуально

Единый день информирования проходит сегодня в Кировском районе

21 ноября 2024
Читать новость
Образование

Доступно, комфортно, удобно

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось открытие нового МТК “Пархимковичи” КСУП “Жиличи” на 600 голов дойного стада

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Здравоохранение на Кировщине: начало пути

20 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Эксплуатируйте газовые приборы безопасно!

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

В общественной приемной Кировской районной организации РОО “Белая Русь” продолжается сбор подписей по выдвижению Александра Григорьевича Лукашенко кандидатом в Президенты Республики Беларусь

19 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем