Кіраўская лыжня-2025

Кіраўская лыжня-2025

У мінулую суботу прыхільнікаў здаровага ладу жыцця сабрала разам спартыўна-масавае мерапрыемства “Кіраўская лыжня-2025”. Напярэдадні зіма вырашыла прыпаднесці сюрпрыз аматарам лыж: ноччу сняжку падсыпала і лыжня была даволі прыдатнай для гонак.
На сажалцы Карынава балота сабраліся вучні і настаўнікі ўстаноў адукацыі раёна, навучэнцы і выкладчыкі Жыліцкага сельгаскаледжа, прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў раёна. Хто з лыжамі – каб паўдзельнічаць у гонках, хто з рукавіцамі – каб пагуляць у снежкі і зляпіць снегавіка, а хто і проста пахварэць за сяброў і калег, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах.
На некалькі гадзін водная роўнядзь ператварыліся ў месца спартыўных баталій, дзе аматары лыжных гонак дэманстравалі спрыт і хуткасць на дыстанцыі, радасць ад перамогі і ад падтрымкі сваіх балельшчыкаў.
Сумаваць на спартыўным свяце не прыйшлося нікому: вясёлая музыка, вогнішча, гарачы чай з пячэннем надавалі цудоўны настрой і выклікалі станоўчыя эмоцыі.

Пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь быў узняты Дзяржаўны флаг краіны. Са словамі прывітання да прысутных звярнулася старшыня Баравіцкага сельвыканкама Вераніка Касьміна, якая адзначыла, што менавіта такія масавыя мерапрыемствы дазваляюць фарміраваць у грамадзян здаровы лад жыцця, выхоўваць моладзь і прывіваць ім любоў да спорту. Яна пажадала спартсменам поспехаў у спаборніцтвах, а ўсім астатнім – карыснага і прыемнага зімовага адпачынку. Загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Віктар Бялянаў правёў цырымонію ўзнагароджання калектываў раёна, якія па выніках 2024 года сталі пераможцамі раённай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры. Дыпломам І ступені было адзначана ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, ІІ ступені – Жыліцкі сельскагаспадарчы каледж, ІІІ ступені – сектар спорту і турызму райвыканкама.
Віктар Бялянаў агучыў умовы спаборніцтва і дыстанцыі, па якіх павінны былі праехаць лыжнікі ў розных узроставых катэгорыях.
Пачалі забег самыя маленькія лыжніцы – дзяўчынкі да 11-гадовага ўзросту.
Варта адзначыць, што жаданне перамагчы назіралася ва ўсіх удзельнікаў спаборніцтва, але, як і ў любым відзе спорту, былі тут свае лідары.

Першае месца сярод каманд арганізацый і прадпрыемстваў раёна ў залік спартакіяды калектываў фізічнай культуры занялі лыжнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, на другім і трэцім месцах – прадстаўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама і Жыліцкага сельгаскаледжа.
Камандныя месцы ў залік спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – Паўлавіцкая СШ імя Р.А.Худалеева, 2 месца – Баравіцкая СШ, 3 месца – СШ №2 г.Кіраўска імя К.П.Арлоўскага.
У асабістым заліку ва ўзроставай катэгорыі да 11 гадоў у дзяўчынак лепшымі сталі: Ксенія Бушма і Крысціна Майсеенка (Паўлавіцкая СШ) – першае і другое месцы адпаведна, Дар’я Еўдакімава (Баравіцкая СШ) – трэцяе месца. У хлопчыкаў першым стаў Захар Мельнікаў (Баравіцкая СШ), другім – Аляксандр Марчучэнка (Паўлавіцкая СШ), трэцім – Арцём Еўдакімаў (Баравіцкая СШ). У катэгорыі 12–14 гадоў месцы размеркаваліся наступным чынам: усе тры прызавыя месцы на рахунку вучняў з Паўлавіцкай СШ – Віталіны Жардзецкай, Анастасіі Кандраценка і Аляксандры Котавай. Сярод юнакоў таксама прадстаўнікі Паўлавіцкай СШ – Сяргей Дырыкаў, Іван Новік і Арцём Вяроўкін. У катэгорыі
15–17 гадоў лепшай стала Ангеліна Якаўчук з Баравіцкай СШ; у хлопчыкаў – Андрэй Якаўлеў (Жыліцкі сельгаскаледж), Арсеній Лыбзікаў (СШ №2) і Іван Мялешкін (Баравіцкая СШ). Сярод жанчын 18–29 гадоў першае месца ў Вольгі Бяляўскай (аддзел па адукацыі); у мужчын гэтай катэгорыі лепшы вынік у прадстаўнікоў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Яўгена Бяляўскага і Сяргея Дразда. Сярод лыжнікаў катэгорыі 30–44 гады ў жанчын лепшымі сталі рассветаўцы Таццяна Шчэрбіч і Святлана Акуліч, у мужчын – Юрый Давыдзенка (ЖСГК), Сяргей Лыбзікаў (“Рассвет”) і Максім Хамічэнка (аддзел па адукацыі). У катэгорыі 45 гадоў і старэй лідарамі сярод жанчын сталі
тры Алены: Шалыгіна (“Рассвет”), Бяляўская (“Рассвет”) і Яскевіч (аддзел па адукацыі). У мужчын перамогу заваявалі Андрэй Бяляўскі (“Рассвет”), Уладзімір Грамыка (СВК “Бераснёўскі”) і Сяргей Садоўнікаў (аддзел па адукацыі).
Пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і дыпломамі адпаведных ступеняў. Каманды-пераможцы атрымалі кубкі. Акрамя таго, быў адзначаны самы ўзроставы аматар лыжных гонак – 71-гадовы Генадзь Лагойка.
Пасля дыстанцыі ўсіх частавалі гарачым чаем і салодкасцямі. А самы галоўны прыз для ўдзельнікаў і балельшчыкаў – выдатны настрой, зарад энергіі і добра праведзены час на свежым паветры.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Уважаемые сотрудники и ветераны органов внутренних дел Кировского района!

4 марта 2025
Читать новость
Образование

Профориентационная работа среди старшеклассников играет ключевую роль в формировании их будущего и профессионального пути

4 марта 2025
Читать новость
Юбилей района

Да юбілею раёна

4 марта 2025
Читать новость
Традиции

Прощай, Масленица!

4 марта 2025
Читать новость
Кировск — здоровый город

Кіраўская лыжня-2025

4 марта 2025
Читать новость
Профсоюзы

Профсоюзный «народный контроль» будет работать в Могилевской области 6 марта

3 марта 2025
Читать новость