Міру быць заўсёды!

Міру быць заўсёды!

veliki

У мінулую суботу велапрабег у межах акцыі “За здароўем — на веласіпедзе!”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,  праводзіўся ў а/г Паўлавічы.  Каля сельскага Цэнтра культуры сабраліся людзі сталага ўзросту, дзяцінства многіх з іх было апалена вайной.  На мерапрыемства таксама прыйшло шмат моладзі, вучні мясцовай школы і дашкаляты.

Лампаду з Агнём Славы і памяці герояў даставілі сюды прадстаўнікі Скрыпліцкага сельсавета і перадалі яе старшыні Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанне Камінскай. Яна ў сваёй прамове нагадала тыя далёкія чэрвеньскія дні 1944 года, калі на тэрыторыі сельсавета вяліся кровапралітныя баі за вызваленне кожнага метра зямлі, кожнага населенага пункта. Жанна Аляксееўна заклікала прадстаўнікоў маладога пакалення беражліва захоўваць памяць аб воінах-вызваліцелях, якія цаной уласнага жыцця адстаялі мір і свабоду на беларускай зямлі.
З увагай прысутныя слухалі выступленне былога настаўніка гісторыі мясцовай дзесяцігодкі П.В.Клепчы аб вызваленні вёсак Паўлавічы, Полькавічы, Дваранінаві-чы салдатамі 108-й стралковай дывізіі. Дарэчы, дзякуючы карпатлівай працы Пятра Васільевіча, устаноўлены прозвішчы воінаў, якія вызвалялі навакольныя вёскі і пахаваны ў брацкіх магілах, а таксама канкрэтныя факты і звесткі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Са слязамі на вачах слухалі прысутныя верш Генадзя Бураўкіна “Малітва”, які прачытала Анастасія Бегіна. Песню “Аист на крыше” выканала Галіна Аляксеева, а ўсе прысутныя хлопчыкі і дзяўчынкі запусцілі ў неба ліхтары з пажаданнямі ад маладога пакалення Паўлавіч: “Міру быць заўсёды!”
У той суботні дзень яшчэ доўга над вёскай гучала музыка, а прысутныя з цеплынёй прымалі ўсе нумары канцэртнай праграмы. Ніхто не застаўся раўнадушным і да праводзімых конкурсаў, спартыўных мерапрыемстваў, эстафет на веласіпедах. Усе ўдзельнікі велапрабегу і пераможцы конкурсаў атрымалі прызы, якія прадаставіла індывідуальны прадпрымальнік Таццяна Пішчова.
Затым быў дадзены старт велапрабегу па вуліцах аграгарадка, яго ўдзельнікі ўсклалі жывыя кветкі да брацкай магілы. Дарэчы, разам з дарослымі ехалі на веласіпедах і самыя маленькія жыхары вёскі, якім усяго па 3-4 гады. Нездарма ў народзе кажуць:”В здоровом теле — здоровый дух, велосипед — твой лучший друг!”.
Наталля СЯРГЕЕВА, дырэктар
Паўлавіцкага СЦК.

Последние новости

Актуально

 Внимание! Орудуют мошенники!

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

ПЕРВОЕ В БЕЛАРУСИ БЛОГЕРСКОЕ РЕАЛИТИ-ШОУ

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Оперативно реагировать в СМИ

3 декабря 2024
Читать новость
Актуально

4 декабря – Введение в храм Пресвятой Богородицы

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Безопасность и уважение

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем