“Моладзь — дзецям!”

Пад такой назвай у Кіраўску прайшла акцыя, наладжаная аддзелам па справах моладзі райвыканкама і райкамам ГА “БРСМ”. У яе межах актывісты маладзёжнага руху прывялі ў належны стан дзіцячую пляцоўку ў жылым мікрараёне па вул. Гагарына райцэнтра.
Юнакі і дзяўчаты старанна майстравалі, фарбавалі, добраўпарадкоўвалі арэлі, лавачкі, гульнявы гарадок. Рабяты прызналіся, што засталіся задаволенымі вынікам іх агульнай работы.
—Па-першае, мы зрабілі карысную справу для дзяцей, — адзначыў начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Д.А.Гіраеўскі. — А па-другое, весела і цікава правялі час! Працавалі з прыўзнятым настроем, з энтузіязмам і жартамі.
Падчас адкрыцця дзіцячай пляцоўкі першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алена Осіпава падзякавала актыўным удзельнікам акцыі: Сяргею Ганчуку, Максіму Ганчарову, Кірылу Галавачу, Сяргею Лізунову, Сяргею Бабрыковічу, Андрэю Хурсану — навучэнцам ліцэя №15; Вікторыі Іваніцкай, Уладзіславу Шапоткіну, Настассі Бекінай, Уладзіславу Мурашку, Андрэю Шакараву, Яўгену Мешыку — вучням гімназіі г.Кіраўска.
Краіна дзяцінства не можа існаваць без гарэзлівасці і залівістага смеху. Каб ажывіць новую пляцоўку, напоўніць яе бесклапотнай дзіцячай радасцю, старшыня раённай арганізацыі ГА “БРПА” Любоў Іванова падрыхтавала для рабят забаўляльныя конкурсы і віктарыны. Вучні СШ №1 і гімназіі, навучэнцы ліцэя №15, нягледзячы на тое, што ўжо выраслі з узросту для забаў на дзіцячай пляцоўцы, з задавальненнем прынялі ў іх удзел.
З мая актывісты ГА “БРСМ” распачалі традыцыйную акцыю “Мой двор — мой клопат”. Сумесна з работнікамі УКП “Жылкамгас” будуць добраўпарадкоўваць аб’екты грамадскага прызначэння.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Последние новости

Юбилей района

Кочеричи (Поповщина). Страницы истории

8 апреля 2025
Читать новость
Общество

Они просто другие…

8 апреля 2025
Читать новость
Акция!

В рамках Единого дня открытых дверей

8 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Мир профессий

8 апреля 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Трагические выходные

8 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Контролируем давление – продлеваем жизнь

8 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем