Сапраўдныя прафесіяналы і добрыя дарадчыкі

Сапраўдныя прафесіяналы  і добрыя дарадчыкі

apteka

Стан здароўя ды і ўзрост прымушаюць усё часцей звяртацца за медыцынскай дапамогай і, зразумела ж,  лякарствамі. Набываю іх, як правіла, у нашай раённай аптэцы. І кожны раз пераконваюся, які  цудоўны калектыў тут працуе: тактоўны, паважлівы і ўважлівы да кожнага наведвальніка. Работнікі аптэкі — сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, варта прыгадаць, як хутка арыентуюцца ў вялізнай колькасці  назваў наяўных лекавых сродкаў. А яшчэ яны — добрыя дарадчыкі: дадуць карысную параду, растлумачаць, як правільна прымаць лекі, прапануюць узамен дарагога імпартнага лякарства больш танны, але не менш эфектыўны беларускі аналаг.
Узначальвае калектыў Зоя Валянцінаўна Цмыг. У яе працоўнай кніжцы ўсяго адзін запіс аб прыёме на работу ў раённую аптэку. У 1979 годзе пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага інстытута па размеркаванні маладым спецыялістам яна пры-ехала ў Кіраўск. Тут знайшла прымяненне  сваім прафесійным навыкам і ведам, выйшла замуж, тут нарадзіліся дзеці.  Дачка, як і маці, абрала  шлях фармацэўта, закончыла Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт, працуе ў Магілёўскім РУП “Фармацыя”, а сын пасля заканчэння Магілёўскага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова вучыцца ў аспірантуры.
Калектыў  аптэкі выключна жаночы, ён вельмі дружны, згуртаваны. Старэйшыя і вопытныя супрацоўніцы дапамагаюць у прафесійным станаўленні сваім маладым калегам,   падтрымліваюць іх ва ўсім. Таму, да каго б з работнікаў аптэкі ні звярнуўся, атрымаеш аднолькава кваліфікаванае, ветлівае і добразычлівае абслугоўванне. І ў гэтым пераконваюся кожны раз, калі наведваю аптэку, маю задавальненне  гутарыць з яе работнікамі.
Больш за трыццаць гадоў працуе тут Ларыса Мікалаеўна Хурсава, два дзесяткі гадоў налічвае працоўны стаж Галіны Мікалаеўны Каранкевіч, не меншы — у Тамары Міхайлаўны Шубаравай, Ларысы Мікалаеўны Баравой, Святланы Мікалаеўны Лапацінскай.  Усе лепшыя прафесійныя і чалавечыя якасці пераймаюць у іх маладыя  фармацэўты-рэцэптары Вольга Мінчукова і Вікторыя Чумакова.
Дай Бог, каб на любым участку работы, а тым больш, такім набліжаным да  далікатнай сферы чалавечых пачуццяў і хваляванняў, як медабслугоў-ванне, працавалі такія чулыя людзі, сапраўдныя прафесіяналы, як у нашай раённай аптэцы!
Рыгор КАГАН,
г.Кіраўск.

Последние новости

Благоустройство

Республиканский субботник!

14 апреля 2025
Читать новость
2025 год – Год благоустройства

Республиканский субботник

14 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Республиканский субботник прошёл в Беларуси 12 апреля

14 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Высокая степень внедрения передовых научных открытий и технологий в промышленное производство действительно является залогом успешного развития любой страны, включая Беларусь

11 апреля 2025
Читать новость
Профсоюзы

Бесплатный правовой прием организуют профсоюзы 24 апреля

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию граждан!

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем