Абласны семінар-вучоба па жывёлагадоўлі прайшоў на базе Кіраўскага раёна

Абласны семінар-вучоба па жывёлагадоўлі прайшоў на базе Кіраўскага раёна

На мінулым тыдні ў раёне прайшоў абласны семінар-вучоба па арганізацыі летне-пашавага ўтрымання жывёлы і асаблівасцях вядзення франтальнай пасьбы. Было таксама разгледжана пытанне павышэння эфектыўнасці работы па аднаўленні грамадскага статка падчас пашавага ўтрымання кароў.

У семінары прынялі ўдзел першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама па жывёлагадоўлі Андрэй Цыркуноў, начальнік аддзела ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Андрэй Балашэнка і гендырэктар РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Мікалай Арлянок, а таксама галоўныя зааветспецыялісты сельгасарганізацый сямі раёнаў вобласці: Кіраўскага, Бабруйскага, Магілёўскага, Быхаўскага, Асіповіцкага, Глускага і Клічаўскага. Для правядзення практычнай часткі семінара было вызначана ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Спачатку ўдзельнікі семінара-вучобы наведаліся на пашу, што знаходзіцца за аг.Любонічы, і на практыцы пазнаёміліся са створанымі тут умовамі выпасу кароў.
Дырэктар райаграпрамтэхзабеспячэння Лявонцій Кушавараў расказаў аб гаспадарцы, асаблівую ўвагу звярнуў на пытанне арганізацыі і правядзення летне-пашавага перыяду.
У сельгаставарыстве ўтрымліваецца 4033 галавы БРЖ, з якіх 1150 – дойны статак, за студзень – сакавік тут надаілі 1714 т малака, удой на карову – 1491 кг. 97,5% атрыманай малочнай прадукцыі адправілі на перапрацоўчае прадпрыемства гатункам “экстра”, 2,5% – вышэйшым.
На МТФ “Любонічы” ўтрымліваецца 562 галавы БРЖ, з іх 164 – каровы. За 1 квартал года тут надоена 255 т малака, якое 100% адпраўлена на камбінат гатункам “экстра”.

З тым, як арганізаваны летне-пашавы перыяд у гаспадарках нашага раёна, прысутных пазнаёміў намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка. Як адзначыў спецыяліст, з агульнай колькасці дойнага статка ў раёне выпасваецца каля 20% жывёлы. Прычым, на пашу выганяюцца не толькі каровы, але і нецелі, цялушкі рознага ўзросту, сухастойная жывёла.
Па словах Івана Леанідавіча, да летне-пашавага перыяду былі своечасова падрыхтаваны спецыялісты, закуплены неабходнае абсталяванне і інвентар, распрацаваны мерапрыемствы па яго правядзенні. Падкормка кароў у пераходны перыяд грубымі кармамі, багатымі клятчаткай, з’яўляецца эфектыўным сродкам супраць зніжэння тлушчу ў малацэ. Таксама можна выкарыстоўваць і сілас, які ўтрымлівае шмат воцатнай кіслаты. Перад скармліваннем грубыя кормы мэтазгодна паліваць патакай або змочваць растворам паваранай солі.
У кожнай сельгасарганізацыі нашага раёна маецца неабходная дакументацыя: загады аб замацавані адказных за вядзенне пашавага ўтрымання БРЖ, умовы аплаты працы па катэгорыях работнікаў, арганізацыі звёнаў па догляду за пашамі, схемы палеткаў. На кожнай пашы ёсць пашавыя дзённікі, дзе фіксуюцца не толькі ўраджайнасць траў і іншыя паказчыкі, а нават і пагодныя ўмовы, а таксама вядуцца журналы для рэгістрацыі кароў у ахвоце.
Андрэй Цыркуноў спыніўся на тым, што пашавы дзённік павінен весціся на ўсіх палетках, дзе выпасваецца жывёла. Неабходны строгі кантроль за масай травы, якую паядае карова, каб разлічыць яе рацыён і прааналізаваць колькасць спажытага корму і атрыманага малака. Гэты прыём быў прадэманстраваны ўдзельнікам семінара на практыцы. Акрамя таго, для абагачэння травастою пратэінам у структуры пасеваў значнае месца трэба адводзіць культурам, якія не толькі высокаўраджайныя, але і багатыя на спажыўныя рэчывы.
Для больш эфектыўнага выкарыстання травастою ў сельгасарганізацыях раёна арганізавана франтальная пасьба жывёлы з дапамогай электрапастухоў. Страўленыя участкі пашы падкошваюцца і падкармліваюцца мінеральнымі ўгнаеннямі з тым, каб травяныя сумесі хутчэй адрасталі.
Па словах Андрэя Цыркунова, неаобходна прымаць усе намаганні для таго, каб не дапусціць зніжэння надояў. Для гэтага трэба правільна арганізоўваць пасьбу дойнага статка шляхам парцыянальнага адводу ўчасткаў, строга выконваць усе тэхналагічныя патрабаванні па ўтрыманні, кармленні і даенні кароў. Для збалансавання і абагачэння рацыёнаў кармлення па макра- і мікраэлементах непасрэдна на пашы ў дастатковай колькасці патрэбна мець мінеральна-вітамінныя дабаўкі, свежую ваду, пажыўную соль. У пасьбе важна вызначыцца з аптымальнымі памерамі загонаў у адпаведнасці з колькасцю жывёлы і станам травастою, а таксама своечасова пераганяць кароў на новыя плошчы. А каб малако было якасным, з адказнасцю да даручанай справы павінны ставіцца даяркі, усе неабходныя ўмовы для гэтага на МТФ створаны.
На стане аднаўлення статка ў гаспадарках вобласці падчас правядзення летне-пашавага ўтрымання жывёлы спыніўся гендырэктар РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Мікалай Арлянок. Ён звярнуў увагу прысутных на мерах па зніжэнні невытворчага выбыцця жывёлы і павышэнні эфектыўнасці работы па асемяненні матачнага пагалоўя ў летні перыяд. Для гэтага, па словах спецыяліста, неабходна правільна арганізаваць работу племянной і ветэрынарных службаў. На кожнай пашы, дзе вядзецца выпас кароў, трэба ўсталяваць перасоўныя домікі для штучнага асемянення кароў, работнікі павінны быць забяспечаны спецадзеннем і неабходным інвентаром.
Немалаважнай састаўляючай эфектыўнай працы малочнай галіны Мікалай Арлянок назваў менавіта фарміраванне прадукцыйнага статка. Дабіцца гэтага можна толькі якасна наладжанай селекцыйнай работай. Дойны статак неабходна павялічваць менавіта за кошт жывёлы з ярка выяўленымі малочнымі якасцямі. У полі зроку спецыялістаў павінна быць і прафілактыка мастытаў, менавіта гэта каварнае захворванне істотна зніжае прадукцыйнасць жывёлы.
Як адзначыў спецыяліст, галоўная задача – правільна арганізаваць працэс асемянення кароў, а для гэтага, у тым ліку, неабходна каб былі дастойныя кадры: умелыя, сумленныя і ведаючыя сваю справу работнікі.
Начальнік райвестанцыі Мікалай Маслаў дэталёва спыніўся на разглядзе пытання па апрацоўцы жывёлы падчас летне-пашавага ўтрымання ад крывасасучых насякомых, а таксама засяродзіў увагу ўдзельнікаў семінара на важнасці своечасовага выяўлення захворвання БРЖ і лячэння кароў.
Удзельнікі семінара-вучобы мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні па належнай арганізацыі летне-пашавага ўтрымання жывёлы.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко и Шахбаз Шариф приняли совместное заявление

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Земле нужны внимание и забота

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Антон Каранкевич провёл встречу с жителями агрогородка Добосна

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

29 ноября 2024 года в Центре досуга г.Кировска состоится районный конкурс «Лучший молодой специалист -2024».

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Под пристальным взглядом «лесного помощника»!

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

На Кировщине проходит республиканский форум сельской молодежи «Село – территория развития»

26 ноября 2024
Читать новость