Абласны семінар-вучоба па жывёлагадоўлі прайшоў у Кіраўскім раёне

Абласны семінар-вучоба па жывёлагадоўлі прайшоў у Кіраўскім раёне

seminar-2 seminar-1На базе нашага раёна прайшоў абласны семінар-вучоба па выкананні тэхналагічных патрабаванняў па арганізацыі вырошчвання рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы. Удзел у яго рабоце прынялі намеснік дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Смільгінь, начальнік аддзела ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Шырокі, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Адамаў, в.а. дырэктара інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.Н.Вышалескага Юрый Ламака, кіраўнікі і спецыялісты нацыянальна-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі, ААТ “Белзааветзабпрам”, ААТ “БелВітуніфарм”, а таксама галоўныя ветурачы раёнаў, гаспадарак і комплексаў Бабруйскага, Глускага, Клічаўскага і Асіповіцкага раёнаў.

Месцам правядзення абласнога семінара-вучобы быў абраны СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
У адміністрацыйным будынку праўлення гаспадаркі адбылося пленарнае пасяджэнне, на якім была разгледжана работа жывёлагадоўчай галіны рэспублікі па арганізацыі вырошчвання рамонтнага маладняку БРЖ. Асаблівая ўвага падчас пасяджэння была нададзена абмеркаванню пытання па неабходнасці тэрміновага выпраўлення сітуацыі ў сувязі з павялічаўшымся як у краіне, так і ў нашай вобласці падзяжом жывёлы.
Як адзначыў у сваім выступленні начальнік аддзела ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Васіль Шырокі, свой негатыўны ўплыў на павелічэнне колькасці невытворчага выбыцця БРЖ аказала мінулая зімоўка, калі многія гаспадаркі адчувалі востры недахоп кармоў для грамадскага статка. Ускладняе сітуацыю з аднаўленнем статка і выпадкі нараджэння мёртвых цялят, якія, па словах спецыяліста, нярэдка здараюцца з-за адсутнасці належнага кантролю за расцёламі кароў у начны час. Застаецца высокай і колькасць абортаў: да іх прыводзяць няякасныя кармы, хваробы, дрэнныя ўмовы ўтрымання жывёлы і, канешне ж, траўмы. Сярод прычын падзяжу жывёлы — скучанасць маладняку, несвоечасовае выдаленне гною, скразнякі ў хлявах.
Па словах спецыяліста, у некаторых сельгаспрадпрыемствах назіраецца непрыгожая карціна: кормяць, даглядаюць, імкнуцца развіваць генетычны патэнцыял жывёлы, а потым — паслабляюць кантроль, пускаюць усё на самацёк, і ўвогуле страчваюць усё тое, чаго з такой цяжкасцю дасягнулі дагэтуль. Такіх выпадкаў быць не павінна, неабходна захоўваць тэхналогію ад пачатку да канца…
Васіль Шырокі звярнуў увагу прысутных на тое, што асноўная нагрузка па выпраўленні склаўшайся сітуацыі з падзяжом БРЖ кладзецца на зааветэрынарныя службы. І выхад тут адзіны — строгае захаванне тэхналагічных патрабаванняў па вырошчванні маладняку. Акрамя таго, асноўны ўпор неабходна зрабіць не на лячэнне жывёлы, а на прафілактыку захворванняў.
Падчас семінара-вучобы яго ўдзельнікі ўзбагаціліся тэарэтычнымі ведамі па пытаннях узнаўлення і кармлення дойнага статка, утрымання цялят, прафілактыкі і лячэння розных захворванняў жывёлы, атрымання высокаякаснай прадукцыі. Карыснай інфармацыяй з прысутнымі падзяліліся кандыдат сельскагаспадарчых навук, загадчык лабараторыі распрацоўкі інтэнсіўных тэхналогій вытворчасці малака і ялавічыны навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі Андрэй Музыка, в.а. дырэктара інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.Н.Вышалескага Юрый Ламака, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Белзааветснабпрам” Ірына Міхлюкова і іншыя.
А тым, як у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага арганізаваны працэс вырошчвання рамонтнага маладняку БРЖ і выконваюцца тэхналагічныя патрабаванні па яго ўтрыманні, удзельнікі семінара-вучобы ўбачылі падчас наведвання МТК “Валосавічы”.
Намеснік старшыні гаспадаркі па жывёлагадоўлі Аляксандр Сухадольскі расказаў, як у іх арганізавана ўтрыманне і кармленне цялят, пра замкнуты цыкл ад нараджэння цяляці да ўводу каровы ў дойны статак. У першую чаргу, па словах спецыяліста, рассветаўцы клапоцяцца пра імунную сістэму нованароджаных, для чаго ў першыя гадзіны пасля нараджэння цялятам выпойваецца малодзіва: не менш 10% ад іх уласнай вагі. Для гэтых мэт на комплексе ёсць пастаянны “банк малодзіва”, а таксама ўсе неабходныя прыстасаванні для яго правільнай размарозкі і захоўвання. Далейшае кармленне жывёлы вядзецца згодна тэхналагічных нормаў і накіравана не толькі на атрыманне высокіх сярэднясутачных прываг, а і высокую захаванасць маладняку. Работнікі МТК “Валосавічы” прадэманстравалі прысутным, як з дапамогай зонду ажыццяўляецца выпойванне цяляці малодзівам.
На таварнай ферме “Цяса”, якая разлічана на 550 галоў, цёлачкі ўтрымліваюцца да 6-месячнага ўзросту. Сярэднясутачныя прывагі з пачатку года тут склалі 791 г. Утрыманне маладняку ажыццяўляецца на глыбокай падсцілцы, ёсць выгульныя двары. Да 2-месячнага ўзросту ў рацыёне прысутнічаюць толькі грануляваныя камбікармы, малако і мінеральныя падкормкі. Пасля гэтага дабаўляецца сена.
Як адзначыў Аляксандр Сухадольскі, усё выкарыстоўваемае для выпойвання цялят малако абавязкова пастэрызуецца. Цяляты атрымліваюць не толькі абясшкоджанае ад захворванняў малако, але яшчэ і падагрэтае да па-трэбнай тэмпературы (38-40 0С). Выкарыстанне такога малака дазволіла рассветаўцам зменшыць захворванне цялят і, вядома ж, павысіць іх захаванасць. Яшчэ адным крокам да змяншэння невытворчага выбыцця жывёлы спецыяліст назваў выкарыстанне маркіровачных ашыйнікаў: з яго дапамогай на камп’ютары загадчыцы фермы бачна, якое цяляці доўга не п’е малако, а гэта азначае, што жывёліну абавязкова павінен агледзець ветурач. Своечасова праведзенае лячэнне дае магчымасць не толькі зменшыць затраты на лячэнне жывёлы, але, іншы раз, і выратаваць ад гібелі.
Своечасова і пры неабходнай жывой вазе праводзяць у “Рассвеце” штучнае асемяненне рамонтных цялушак. За захаваннем тэхналогій сочаць усе адказныя спецыялісты: начальнік комплексу, заатэхнік, тэхнік-асемянатар і іншыя.
Дзякуючы граматна наладжанаму тэхналагічнаму працэсу рассветаўцам удалося палепшыць захаванасць маладняку.
Падчас наведвання МТК “Валосавічы” Аляксандр Сухадольскі адказаў на пытанні ўдзельнікаў семінара-вучобы, якіх зацікавіў наладжаным у “Рассвеце” працэсам утрымання і кармлення нованароджаных цялят.
Падводзячы вынікі семінара-вучобы, намеснік дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Смільгінь выказаў спадзяванне, што ўсё станоўчае пачутае і пабачанае абавязкова возмуць на ўзбраенне спецыялісты тых гаспадарак, дзе справы з узнаўленнем статка і захаванасцю маладяку БРЖ абстаяць не лепшым чынам.
Для выканання вызначаных у жывёлагадоўлі задач неабходны кантроль за ўсімі працэсамі.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко и Шахбаз Шариф приняли совместное заявление

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Земле нужны внимание и забота

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Антон Каранкевич провёл встречу с жителями агрогородка Добосна

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

29 ноября 2024 года в Центре досуга г.Кировска состоится районный конкурс «Лучший молодой специалист -2024».

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Под пристальным взглядом «лесного помощника»!

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

На Кировщине проходит республиканский форум сельской молодежи «Село – территория развития»

26 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем