На 164 тоны больш, чым у мінулым годзе, надаілі малака жывёлаводы МТК “Стайкі”

На 164 тоны больш, чым у мінулым годзе, надаілі малака жывёлаводы МТК “Стайкі”

З добрым настроем сустракаюць Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК жывёлаводы МТК “Стайкі” СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”. І падставы для таго – важкія. Па выніках 10 месяцаў бягучага года тут атрымана 3371 т малака, што на 164 т больш да адпаведнага перыяду мінулага года. Ад кожнай рагулі аператары машыннага даення комплексу маюць сярэднесутачныя надоі амаль па 20 л, гэта лепшы паказчык не толькі ў раёне.
У чым жа сакрэт такога поспеху? Магчыма многія адзначаць, што аб’ект новы, тэхналогіі – сучасныя. Пэўная доля здабыткаў у гэтым ёсць, але ж, па большасці сваёй, справа – у стараннасці працаўнікоў, якія душой хварэюць за даручаны ўчастак работы.
Узначальвае калектыў жывёлаводаў МТК “Стайкі” Святлана Іваніцкая. На комплексе яна працуе каля 2 год. Маладая жанчына хутка ўнікла ў тонкасці прафесіі, знайшла падыход да кожнага працаўніка, і справы наладзіліся.
На аб’екце паўсюль чысціня і парадак, жывёла накормленая, дагледжаная. Зараз тут утрымліваецца 709 кароў, дойны статак – 558 галоў.
Сярод лепшых аператараў машыннага даення – Святлана Слабукова. Ставіцца жанчына да рагатых падапечных з пя­шчотай і клопатам, а да даручанай справы – з адказнасцю і шчырасцю. Таму і вынікі добрыя мае: сёлета на яе рахунку 908 т надоенага малака (+21 т да адпаведнага перыяду мінулага года).
З комплексу ўсё малако адпраўляецца на перапрацоўчае прадпрыемства сортам “экстра”. А гэта значыць, што сельгасфіліял рэалізуе прадукцыю па высокім кошце, атрымлівае значныя грошы, а даяркі і жывёлаводы – дастойную зарплату.
“Даяркі, слесары, жывёлаводы праводзяць на фермах нямала ча­су, – кажа загадчыца МТК Свя­т­лана Іваніцкая. – І вельмі важ­на, каб яны адчувалі сябе тут камфортна, каб было дзе адпачыць, пераапрануцца, памыцца, папіць чаю”. У гэтым сэнсе на комлексе ўсё на вышэйшым узроўні. Бачна, што кіраўніцтва сельгасфіліяла стараецца, каб работнікі былі забяспечаны ўсім неабходным, а грамадскі статак утрымліваўся ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі.
Святлана Іваніцкая лічыць, што немалаважную ролю ў дасягненні высокіх вытворчых паказчыкаў мае належная кармавая база, умовы ўтрымання. Кіраўніцтва пад поўную патрэбу забяспечвае комплекс камбікармамі, травяністымі кармамі належнай якасці. Заўсёды маюцца неабходныя лекавыя сродкі, прэпараты і рэчы для захавання тэхналогіі даення.
Спецыялістамі і работнікамі комплекс забяспечаны поўнасцю. Старанна ставяцца да сваёй справы аператары машыннага даення Вольга Паўлоўская і Святлана Тамаровіч, на раздоі – Ірына Кушаварава, жывёлаводы Святлана Епіхава, Рыгор Томараў і Іван Гузялевіч. Ніколі не адмовіць у дапамозе трактарыст пагрузчыка Руслан Гайшун. Адказна ставіцца да сваіх абавязкаў ветурач Галіна Шлапакова.
Калектыў МТК “Стайкі” спыняцца на дасягнутым не збіраецца: тут лічаць, што для далейшага росту ёсць усе падставы.
Людміла СЯМЁНАВА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко и Шахбаз Шариф приняли совместное заявление

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Земле нужны внимание и забота

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Антон Каранкевич провёл встречу с жителями агрогородка Добосна

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

29 ноября 2024 года в Центре досуга г.Кировска состоится районный конкурс «Лучший молодой специалист -2024».

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Под пристальным взглядом «лесного помощника»!

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

На Кировщине проходит республиканский форум сельской молодежи «Село – территория развития»

26 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем