На базе Кіраўскага РАПТЗ прайшла выязная нарада па жывёлагадоўлі

На базе Кіраўскага РАПТЗ прайшла выязная нарада па жывёлагадоўлі

На базе ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” адбылася чарговая раённая выязная нарада па пытаннях работы жывёлагадоўчай галіны ў студзені – лютым бягучага года з удзелам старшыні райвыканкама Галіны Слабоднікавай, прадстаўнікоў райсельгасхарчу, ветэрынарнай і племянной служб, кіраўнікоў, галоўных заатэхнікаў і галоўных ветурачоў сельгасарганізацый.

Тэмамі размовы сталі арганізацыя вытворчасці малака, недапушчэнне зніжэнняў надояў і прываг БРЖ. На парадак дня былі таксама вынесены пытанні, якія тычацца павелічэння пагалоўя грамадскага статка, вырошчвання і захаванасці маладняку, узнаўлення жывёлы і атрымання прыплоду. Закранулі і пытанне аплаты працы спецыялістаў і работнікаў пры выкананні планавых паказчыкаў.
Пачынаючы нараду, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў адзначыў, што для таго, каб мець дастойныя вынікі работы жывёлагадоўчай галіны, сельгасарганізацыям неабходна ісці па шляху зніжэння затрат на вытворчасць прадукцыі дзеля павышэння яе канкурэнта-
здольнасці. Эфектыўнасць у значнай ступені залежыць і ад атрыманага прыплоду, і ад яго захаванасці. За кошт строгага захавання тэхналагічнага працэсу ўзнаўлення статка і вырошчвання маладняку можна на 20-30% павялічыць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі. На жаль, адзначыў начальнік райсельгасхарчу, у жывёлагадоўлі іншы раз дапускаюцца парушэнні тэхналогій, што адбіваецца на канчатковых выніках.

Ахарактарызаваў работу жывёлаводаў і спецыялістаў сельгасарганізацый намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка. Ён адзначыў, што з пачатку года валавая вытворчасць малака па раёне склала 44233,2 т (107,5% да адпаведнага ўзроўню 2022 г.). Па рэалізацыі малака станоўча спрацавалі жывёлаводы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” (120%), КСУП “Чырвоны баец” (116,3%), КСУП “Ніва-Барсукі” (113,1%), КСУП “Барчыцы-агра” (111,6%). Па выніках двух месяцаў дапусцілі зніжэнне рэалізацыі малака СВК “Бераснёўскі”, РАПТЗ і ААТ “Дабаснянскае”. Галіна Слабоднікава даручыла кіраўнікам гэтых арганізацый тэрмінова выправіць сітуацыю.
Дэталёва абмеркавалі такі важны паказчык як таварнасць малака. Практычна ўсе сельгасарганізацыі спрацавалі “з плюсам”, акрамя РАПТЗ і “Бераснёўскага”. У КСУП “Чырвоны баец” у лютым таварнасць малака склала 95%.

Крыху недапрацавалі жывёлаводы раёна і па павышэнні ўдою малака на карову. Больш леташняга дояць пакуль толькі ў трох гаспадарках: “Рассвеце”, “Чырвоным байцы” і “Ніва-Барсукі”.
Звяртаючыся да прысутных, Іван Грышчанка засяродзіў увагу на тым, што з пункту гледжання эканомікі для гаспадарак раёна вельмі важным з’яўляецца колькасць і якасць малака, якое паступае на перапрацоўчае прадпрыемства.

Галіна Слабоднікава спыніла ўвагу на кантролі за работай племянной службы, якая з’яўляецца асновай жывёлагадоўлі, бо малако – гэта сённяшні дзень і будучае АПК. Менавіта недапрацоўкі ў аднаўленні грамадскага статка могуць стаць адной з прычын зніжэння вытворчасці малака.
Як заўважыў намеснік начальніка райсельгасхарчу, многія гаспадаркі змаглі б спрацаваць з лепшымі вынікамі, але з-за пэўнай нядбайнасці ў рабоце гэтага не адбылося, і асноўнае, што найбольшым чынам паўплывала на недаатрыманне прадукцыі, – незахаванне ў поўнай меры элементарнай тэхналагічнай дысцыпліны.

Належную ўвагу, па словах Івана Леанідавіча, неабходна звяртаць на тэхналогію кармлення маладняку БРЖ. У абавязковым парадку трэба займацца выпойваннем цялят малодзівам, для чаго на МТФ павінны быць зонды і іх трэба выкарыстоў-
ваць. Рацыён цялят – грануляваныя камбікармы прамысловай вытворчасці, яны – не танныя, але даюць належны эканамічны эфект. Выкананне гэтых простых правіл дазволіць захаваць пагалоўе і атрымаць у далейшым здаровую жывёлу.

У сваім выступленні спецыяліст райсельгасхарчу акрэсліў шмат іншых надзённых пытанняў жывёлагадоўчай галіны, такіх, як збалансаванае кармленне жывёлы, раздой навацельных кароў, захаванасць маладняку, таварнасць і якасць малака і іншыя.
Дэталёва разбіралася сітуацыя па кожным сельгаспрадпрыемстве, адзначаліся поспехі, высвятляліся прычыны недахопаў і пралікаў, давалася ацэнка рабоце прадстаўнікоў заатэхнічнай і ветэрынарнай службаў, абмяркоўваліся праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння.
На практычнай частцы раённай выязной нарады, якая прайшла на базе МТК “Пацава Слабада” ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, абмяркоўваліся пытанні лячэння маладняку БРЖ, утрымання і кармлення цялят, што садзейнічае іх захаванасці, магчымасці ў будучым атрымаць высокаўдойных кароў.
Спецыялісты гаспадарак раёна задавалі хвалюючыя іх пытанні, на якія тут жа атрымлівалі кампетэнтныя адказы.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко и Шахбаз Шариф приняли совместное заявление

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Земле нужны внимание и забота

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Антон Каранкевич провёл встречу с жителями агрогородка Добосна

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

29 ноября 2024 года в Центре досуга г.Кировска состоится районный конкурс «Лучший молодой специалист -2024».

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Под пристальным взглядом «лесного помощника»!

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

На Кировщине проходит республиканский форум сельской молодежи «Село – территория развития»

26 ноября 2024
Читать новость