У сельгасарганізацыях раёна прайшоў Дзень жывёлавода

У сельгасарганізацыях раёна прайшоў Дзень жывёлавода

У сельгасарганізацыях раёна прайшоў Дзень жывёлавода. Згодна графіка адказныя асобы пабывалі на аб’ектах, дзе сустрэліся з жывёлаводамі, механізатарамі, пагутарылі з імі па актуальных тэмах, адказалі на пытанні. У зацікаўленых дыялогах прымалі ўдзел таксама кіраўнікі сельгасарганізацый, вядучыя спецыялісты, старшыні прафкамаў.

Адна з груп наведалася ў ААТ “Дабаснянскае”. З прадстаўнікамі механізатарскага цэху сустрэча адбылася на мехдвары гаспадаркі. Другім аб’ектам стаў комплекс па дарошчванні і адкорму маладняку БРЖ “Харлапавічы”, дзе гаворка вялася з мясцовымі жывёлаводамі.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, дырэктар ААТ “Дабаснянскае” Аляксандр Вербінаў праінфармавалі прысутных аб асноўных паказчыках у сельскай гаспадарцы раёна на бягучы перыяд года, спыніліся на праблемных пытаннях, вызначылі задачы. Галоўны эканаміст сельгасарганізацыі Марыя Пузевіч агучыла асноўныя паказчыкі дабаснянцаў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі, якіх працаўнікі дабіліся сёлета.
Увага прысутных была скіравана на эпідэміялагічную сітуацыю ў раёне, тэму распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі. Члены рабочай групы адзначылі неабходнасць выканання мерапрыемстваў прафілактычнага характару і, у прыватнасці, правядзення вакцынацыі – адзінага на бягучы момант найбольш эфектыўнаага спосабу абароны ад COVID-19.

Другая група ў саставе начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларысы Гаўрылавай, старшыні раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у ФПБ Алены Глекавай, галоўнага рэдактара ўстановы “Рэдакцыя раённай газеты “Кіравец” Наталлі Хадаковай наведала жывёлаводаў КСУП “Ніва-Барсукі”: МТФ “Капусціна” і ферму па адкорму БРЖ “Скрыпліца”. На аб’ектах таксама прысутнічалі дырэктар сельгаспрадпрыемства Іван Рыняк, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Аляксей Ланкуць.

Побач з рабочымі пытаннямі была нададзена ўвага і актуальнаму палітычнаму – абмеркавана сітуацыя, якая адбываецца на беларуска-польскай граніцы. Прысутныя выказалі абурэнне дзеяннямі польскіх улад, прагучалі станоўчыя водгукі з нагоды аказання Беларуссю гуманітарнай дапамогі бежанцам.

У ліку значных пытанняў для абмеркавання была і эпідэміялагічная сітуацыя з каранавірусам. Прадстаўнікі рабочай групы акрэслілі яе, вялі размову аб мерах прафілактыкі, важнасці вакцынацыі для стварэння калектыўнага імунітэту. Яны прывялі пераканаўчыя прыклады таго, наколькі прышчэпка супраць COVID-19 дапамагае захаваць сваё здароўе і жыццё, а таксама блізкіх людзей.

Працаўнікі ферм задалі нямала цікавячых іх у гэтым плане пытанняў, асабліва тыя, хто яшчэ не рашыўся на вакцынацыю, ім былі дадзены адказы. Разам з тым, прапанавана магчымасць запрасіць выязную брыгаду медработнікаў для атрымання больш прафесійных парад і правядзення вакцынацыі жадаючым.

Яшчэ адна група правяла сустрэчы ў КСУП “Чырвоны баец” – з жывёлаводамі МТК “Дваранінавічы” і механізатарамі – на машынным двары гаспадаркі. У яе састаў уваходзілі   галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікторыя Бяляўская, галоўны ветэрынарны ўрач ВСУ “Кіраўская райветстанцыя” Мікалай Маслаў пры ўдзеле дырэктара сельгаспрадпрыемства Сяргея Лянкевіча, старшыні Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Марыны Стафеевай. Яны правялі змястоўную размову па актуальных тэмах.

Прысутныя зададалі шэраг пытанняў, якія былі разгледжаны ў ходзе сустрэч і знойдзены шляхі іх вырашэння.

Сяльчан павіншавалі з надыходзячым Днём работнікаў сельскай гаспадаркі и перапрацоўчай прамысловасці АПК і пажадалі плённай працы ў нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі.

Фота Аляксандра ХАХЛОВА і Наталлі ХАДАКОВАЙ.

ТЕГИ: #корона #covid #ковид #вакцинация #вакцинирование #коронавирус #пандемия #COVID-19 #вирус #масочный режим

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко и Шахбаз Шариф приняли совместное заявление

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Земле нужны внимание и забота

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Антон Каранкевич провёл встречу с жителями агрогородка Добосна

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

29 ноября 2024 года в Центре досуга г.Кировска состоится районный конкурс «Лучший молодой специалист -2024».

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Под пристальным взглядом «лесного помощника»!

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

На Кировщине проходит республиканский форум сельской молодежи «Село – территория развития»

26 ноября 2024
Читать новость