Абласны конкурс вызначыў лепшых прадаўцоў

Абласны конкурс вызначыў лепшых прадаўцоў

На мінулым тыдні на базе нашага раёна прайшоў XXXIV абласны конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы па прафесіі” сярод прадаўцоў харчовых і нехарчовых тавараў спажывецкай кааперацыі. Практычная частка конкурсу праходзіла на гандлёвых аб’ектах Кіраўскага райспажыўтаварыства.

За званне “Лепшы па прафесіі” спрачаліся 32 прадаўцы (16 прадаўцоў харчовых тавараў, і 16 – нехарчовых), якія дагэтуль сталі пераможцамі ў раённых этапах.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая. Яна адзначыла, што гандаль – галоўная галіна спажывецкай кааперацыі. Менавіта прадавец першым сустракае пакупніка і ў вялікім гарадскім, і ў маленькім сельскім магазіне, а значыць, ад яго ў значнай ступені залежыць, вернецца чалавек зноў у гэты магазін ці не.

Ацэньвала канкурсантаў кампетэнтнае журы, узначаліла якое першы намеснік старшыні праўлення аблспажыўтаварыства Тамара Кандрашова.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, яна адзначыла, што конкурс накіраваны на павышэнне аўтарытэту прафесіі прадаўца, прапаганду дасягненняў і перадавога вопыту, садзейнічанне ў прыцягненні моладзі да працаўладкавання ў сістэме аблспажыўтаварыства.

Конкурс складаўся з 5 этапаў: “Візітная картка”, “Дзелавая гульня”, “Тэсціраванне ў галіне заканадаўства”, “Выкладка і прэзентацыя тавараў у гандлёвым аб’екце” і “Работа з пакупнікамі, культура абслугоўвання ў гандлёвым аб’екце”.

У конкурсе ўдзельнічала двое прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва, якія таксама знайшлі сваё прызванне ў гэтай, здаецца, жаночай прафесіі.

Падчас “Візітнай карткі” кожны павінен быў за 5 хвілін прадставіць сябе, сваё месца працы, расказаць аб тым, як прыйшлі ў прафесію. Многія рэкламавалі свае райспажыўтаварыствы, гандлёвыя аб’екты дзе працуюць, дзяліліся сакрэтамі прафесійнага майстэрства. У гэтым заданні ацэньваўся і знешні выгляд удзельнікаў. Трэба сказаць, што ўсе канкурсанты добра падрыхтаваліся і раскрылі свае таленты. Адны – у вершаванай форме, другія – у музычнай, хто паказваў відэапрэзентацыю, а хто і проста расказаў аб жыцці і рабоце. Але ў адным яны былі адзіныя: з любоўю гаварылі аб сваёй прафесіі. Падчас задання “Дзелавая гульня” ўдзельнікам трэба было прадэманстраваць свае ўменні і навыкі ў рэкламе тавару. “Тэсціраванне ў галіне заканадаўства” вызначыла лепшых на веданне правіл гандлю і Закона аб абароне правоў спажыўцоў.
Варта адзначыць, што ўсе канкурсанты праявілі сябе кваліфікаванымі, таленавітымі і творчымі асобамі. Сярод прадаўцоў харчовых тавараў 1 месца заваявала Вольга Маслёнкіна (Шклоў), 2 месца – Караліна Раманава (Магілёў) і 3 месца – Вікторыя Русецкая, прадстаўніца Кіраўшчыны; сярод прадаўцоў нехарчовых тавараў пераможцай стала Крысціна Раманава (Магілёў), 2 месца – у Лінды Мірыцкай (Шклоў) і Святланы Грыцкевіч (Кіраўск).
Лепшыя вызначаны і ў асобных намінацыях: “Знатакі”, “Прафесійнае майстэрства” і “Паспяховы старт”.

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў і падарункамі. Дарэчы, усе канкурсанты атрымалі сувеніры ад шматлікіх спонсараў конкурсу.

А пераможца ў намінацыі “Паспяховы старт” Іна Кузюрына атрымала каштоўны падарунак ад абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва.
Конкурс даў магчы­масць кожнаму ўдзельніку праверыць свае прафесійныя навыкі, падарыў пазітыў, пакінуў цудоўныя ўражанні. А пераможцы будуць рыхтавацца да чарговага этапа – рэспубліканскага конкурсу.

Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

4 декабря – Введение в храм Пресвятой Богородицы

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Безопасность и уважение

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

3 декабря 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Мошенничество: как защититься

3 декабря 2024
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Охране труда – первостепенное внимание

3 декабря 2024
Читать новость
Актуально

3 снежня – Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем