Дыплом кіраўчанкі на “Залатой пчолцы”

Дыплом кіраўчанкі на “Залатой пчолцы”

Анастасія Салаўёва са сваім педагогам А.С.Якавенка на фоне творчых работ, за якія атрымала дыплом фестывалю “Залатая пчолка”

У маі бягучага года ў Клімавічах адбыўся ХVІІІ Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”. Ён сабраў больш за 700 юнах дараванняў з 8 краін. У прэстыжным форуме практычна заўсёды прымаюць удзел і таленавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі Кіраўшчыны. Не стаў выключэннем і сёлетні фестываль.

Удзельнікамі “Залатой пчолкі-2019” сталі выхаванцы Дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска, яе філіялаў ў Мышкавічах, Барчыцах, Любонічах пад кіраўніцтвам настаўнікаў Аліны Якавенка, Людмілы Каранкевіч, Кацярыны Мурашка, Юліі Анісімавай, Наталлі Рублеўскай.

Пераможцы сярод канкурсантаў выяўляліся ў трох узроставых групах. Кожны ўдзельнік прадаставіў па дзве творчыя работы. Пры высокай канкурэнцыі сапернікаў поспеху дабілася кіраўчанка Анастасія Салаўёва. Ва ўзроставай катэгорыі 13-15 гадоў яна заваявала дыплом лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Такую высокую ацэнку журы атрымалі яе творчыя работы “Працавітая пчала” і “Пушысты сябар”, зробленыя з абрэзкаў тканіны.

Маляваць, творча мысліць, выконваць мастацкія работы Насця пачала з дзяцінства. А ў 4 класе запісалася ў Дзіцячую школу мастацтваў г.Кіраўска і стала займацца гэтым больш грунтоўна. Увесь час дапамагала ёй, натхняла на працу і перадавала дзяўчынцы свае ўменні і навыкі педагог Аліна Станіславаўна Якавенка. Настаўнік выяўленчага накірунку дзейнасці, адзіная ў раёне член Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі, за сваю прафесійную дзейнасць выхавала нямала таленавітай моладзі, якія, дзякуючы ёй, раскрылі свае таленты. І, як адзначае сама Аліна Станіславаўна, Насця Салаўёва — адна з лепшых яе вучаніц. Гэта вельмі старанная, працавітая, уседлівая дзяўчынка. Любая справа ёй па сілах: не абмяжоўваецца маляваннем, пераняла ў сваёй настаўніцы тэхніку пляцення з саломкі, праяўляе фантазію ў работах, зробленых з абрэзкаў, кавалачкаў тканіны. Насця не аднойчы ўдзельнічала ў раённых, абласных і міжнародных конкурсах, з якіх прывозіла дыпломы розных ступеней.

Сёлета Анастасія Салаўёва на “выдатна” скончыла навучанне ў ДШМ па выяўленчым накірунку дзейнасці. Але на гэтым не жадае спыняцца. У сваім колішнім захапленні сёння дзяўчына бачыць сваю далейшую прафесійную дзейнасць. У будучым яна марыць стаць настаўнікам і самой вучыць дзяцей выяўленчаму мастацтву. І ўжо зараз з дапамогай свайго педагога А.С.Якавенка актыўна рыхтуецца да будучага паступлення ў адпаведную ўстанову адукацыі. Хай жа здзейсніцца гэтая мара!

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Актуально

В Беларуси запускают первое блогерское реалити-шоу @fabrika.blogerov

1 декабря 2024
Читать новость
Духовность

Вернём колокольный перезвон!

1 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

1 декабря 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые юристы и ветераны юридической службы Кировского района!

1 декабря 2024
Читать новость
За здоровый образ жизни

Здоровое будущее без табака

29 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

29 ноября 2024
Читать новость