Гісторыя поспеху Ліліі Царанок

Гісторыя поспеху Ліліі Царанок

На парозе новага навучальнага года мы азіраемся назад, каб ацаніць дасягнутыя вынікі, і з нецярпеннем глядзім наперад, чакаючы новых перамог і здзяйсненняў. У адукацыйным асяроддзі раёна ёсць нямала людзей, чыя праца становіцца залогам паспяховага навучання і развіцця моладзі. Сваёй адданасцю справе гэтыя людзі ўнеслі значны ўклад у адукацыйны працэс. Сярод іх і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №1 г.Кіраўска Лілія Царанок, якая сёлета ўдастоена высокай узнагароды – нагруднага знака Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі”. Гэтая ганаровая ўзнагарода сімвалізуе не толькі высокія прафесійныя дасягненні педагога, але і яе адданасць справе, імкненне да пастаяннага ўдасканалення і важкі ўклад у развіццё адукацыйнай сістэмы.

Лілія Генадзьеўна Царанок – высока-кваліфікаваны спецыяліст, які ўмела кіруе арганізацыяй навучальнага працэсу. Яе актыўная жыццёвая пазіцыя нацэльвае педагагічны калектыў установы адукацыі на дасягненне высокіх вынікаў, заражае іх аптымізмам, жаданнем рухацца наперад. Вынікам гэтай працы можна лічыць штогадовыя поспехі вучняў і педагогаў у раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, выставах і фестывалях, перамогі вучняў на рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах. Лілія Царанок і сама з’яўляецца пастаянным удзельнікам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Вопытам сваёй працы яна дзеліцца з калегамі, яе матэрыялы друкуюцца на старонках інфармацыйных выданняў.

Гэты чалавек у асаблівым прадстаўленні не мае патрэбы – яна добра вядома ў раёне. Яе педагагічны стаж складае 35 гадоў, 19 з якіх – на пасадзе намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце. Уражэнка Кіраўска. Скончыла сярэднюю школу №1, затым – Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.А.Куляшова. Сваю працоўную дзейнасць пачала настаўнікам беларускай мовы Хвайніцкай няпоўнай сярэдняй школы, потым працавала выхавальнікам групы падоўжанага дня сярэдняй школы №2 Кіраўска, настаўнікам беларускай мовы Мышкавіцкай школы. У Мышкавічах і пачалася яе кар’ера ў якасці намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце. А ў 2008 годзе перайшла працаваць у родную школу…
За заслугі ў педагагічнай дзейнасці Лілія Генадзьеўна не раз была ўзнагароджана граматамі розных узроўняў, у тым ліку – Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. І вось чарговая высокая ўзнагарода – нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі». Узнагароду на абласной педагагічнай канферэнцыі, якая прайшла 22 жніўня ў Магілёве, ёй уручыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.
Лідарскія якасці і арганізатарскія здольнасці дапамагаюць Ліліi Царанок увасабляць свае ідэі і задумы на працягу ўсёй кар’еры кіраўніка. Яна заўсёды ў няспынным пошуку, яе энтузіязм не згасае, у гэтага педагога ёсць чаму навучыцца. Такая высокая ацэнка працы выклікае ў нашай гераіні асаблівыя пачуцці: гонар і хваляванне адначасова. А нагрудны знак – не толькі ўзнагарода за дасягнутае, але і стымул для далейшага росту і развіцця.

– Атрымаць знак “Выдатнік адукацыі” – гэта не проста гонар, але і вялікая адказнасць, якую я з радасцю прымаю, – дзеліцца ўражаннямі Лілія Царанок. – Я б хацела выказаць шчырую падзяку ўсім, хто падтрымліваў мяне на гэтым шляху. Перш за ўсё, маім вучням, таму што менавіта яны натхняюць на штодзённае імкненне да лепшага. Кожная іх перамога, кожны крок наперад – гэта і мая маленькая перамога. Асобна хачу падзякаваць сваім калегам. Вы – сапраўдныя прафесіяналы, і ваша падтрымка, абмен вопытам, парады заўсёды дапамагаюць мне расці і развівацца ў прафесіі. Усе разам мы ствараем атмасферу, у якой магчыма сапраўднае навучанне і выхаванне будучага пакалення. Дзякую таксама кіраўнікам і ўсім, хто паверыў у мае сілы. Гэты знак – не толькі прызнанне маіх асабістых заслуг, але і поспех усёй нашай вялікай школьнай каманды.

Лілія Генадзьеўна ўпэўнена, што разам можна зрабіць шмат важнага і карыснага для нашых дзяцей і для будучыні айчыннай адукацыі.

Галіна РУСЕЦКАЯ.
Фота аўтара.

Последние новости

Выборы 2025

 Сегодня на протяжении дня творческие коллективы региона, юные артисты радуют посетителей избирательных участков Кировского района концертными программами.

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Семья кировчан Садовниковых – проголосовала за мирную и процветающую Беларусь

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Свой выбор за красивую и мирную страну, за процветание Родины сделала и семья Петра Дрозда, тракториста-машиниста ОАО «Кировский райагропромтехснаб».

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

 На Кировском участке для голосования №3, который размещается на базе Средней школы №2 г.Кировска имени К.П.Орловского, работает выездная торговля Кировского райпо.

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Татьяна Комар-Москалёва вместе с мужем пришли на избирательный участок №2, чтобы сохранить и приумножить те достижения, которые произошли в Беларуси за три прошедших десятилетия.

26 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

 Кировчане продолжают отдавать голоса за мирное и светлое будущее своей страны.

26 января 2025
Читать новость