Кіраўчанін вызначыўся на конкурсе “Студэнт года”

Кіраўчанін вызначыўся на конкурсе “Студэнт года”

kiril-drozdНаш зямляк Кірыл Дрозд, які зараз вучыцца на другім курсе Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, стаў лепшым па выніках рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года” ў намінацыі “Студент года 2016 ONLINE”.

Арганізатарамі конкурсу штогод выступаюць ГА “БРСМ” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскага студэнцкага савета моладзі. Гэты праект вельмі папулярны ў студэнцкім асяроддзі.
У фінале “Студэнта года-2016”, які адбыўся ў Мінску, прымалі ўдзел дзевяць прадстаўнікоў розных ВНУ Беларусі. Яны паказалі сябе ў творчых, інтэлектуальных, спартыўных конкурсах. Тут сабраліся дастойныя прэтэндэнты на тытул лепшага студэнта: практычна кожны — прызёр конкурсаў у сваіх альма-матэр і іншых, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця, мае сярэдні бал паспяховасці ад 9 і вышэй.
Пераможцу ў намінацыі “Студент года 2016 ONLINE”, якім стаў Кірыл Дрозд, вызначалі карыстальнікі віртуальнай сеткі шляхам галасавання за аўтарскія відэаролікі канкурсантаў на тэму “Я — студэнт!”. Галасаванне праходзіла на канале YouTube “Студент года 2016. Финал” і ў групе “Молодежь Беларуси” социальной сети “ВКонтакте”).
Жыхары нашага раёна ведаюць Кірыла і як актыўнага пашукавіка, гэтай дзейнасцю ён захапіўся яшчэ ў школе: яму ўдалося аднавіць лёсы 85-ці без вестак прапаўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў. Звесткі аб гэтым друкавала раённая газета “Кіравец”, да Кірыла звярталіся за інфармацыяй і дзякавалі родныя тых людзей.

Последние новости

Общество

Заседание комиссии

13 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Безопасность детей – ответственность родителей

13 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Акция “Разам з мастацтвам”- “Беларусь – страна возможностей” – на Могилевщине!

12 ноября 2024
Читать новость
В стране и мире

“Пора от слов перейти к делу”. Лукашенко озвучил предложения по борьбе с изменением климата

12 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Закон нужно соблюдать

12 ноября 2024
Читать новость
В районе

Качественная вода – первостепенная задача

12 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем