Поспехі юных даследчыкаў Кіраўшчыны
З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці ў лютым-красавіку 2021 года быў праведзены конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ сярод навучэнцаў устаноў адукацыі. Аб гэтым расказала педагог-арганізатар ЦДАДіМ г. Кіраўска Юлія Гукава.
Пераможцай раённага этапу конкурсу ў намінацыі «Гісторыя роднага краю» стала работа Мікалая Каранкевіча, навучэнца Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска. Дослед Аляксандра Сураўца з Чыгірынскай СШ адзначаны дыпломам III ступені.
У намінацыі «Культурная спадчына» перамагла работа Ягора Лапянка (Жыліцкі НПК ДС-СШ), другое месца падзялілі доследы Кіры Бяляўскай (СШ № 1) і Станіслава Муха (Паўлавіцкая СШ імя Р.А.Худалеева), трэцяе месца прысуджана работам Анастасіі Бялянавай і Кацярыны Бялянавай (СШ № 1), Глеба Беляшова з Мышкавіцкай СШ і Аляксея Сухарава з Барчыцкага НПК ДС-СШ.
Пераможцай у намінацыі «Геаграфічнае краязнаўства» стала работа Дар’і Ганчаровай з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, дослед Арцёма Сімікіна, навучэнца Мышкавіцкай СШ, адзначаны дыпломам III ступені.
Дар’я Ганчарова з дырэктарам установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» Аленай Ануфровіч
Прадстаўленыя праекты былі накіраваны на даследаванне малавывучаных падзей, фактаў, аб’ектаў і помнікаў малой радзімы і прымалі ўдзел у абласным этапе конкурсу. Па яго выніках прызнаны пераможцамі конкурсу і ўзнагароджаны дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама наступныя навучэнцы: у намінацыі «Гісторыя роднага краю» дыпломам II ступені – Мікалай Каранкевіч за работу «Загадка каменного креста» (кіраўнік Ю.В.Гукава); у намінацыі «Культурная спадчына» дыпломам III ступені – Кіра Бяляўская за работу «Хто такія стараверы і як яны жывуць на Кіраўшчыне» (кіраўнік І.Р.Міхайлава); у намінацыі «Геаграфічнае краязнаўства» дыпломам III ступені – Дар’я Ганчарова за работу «Связь сельского расселения Кировского района с дорожной сетью и общественным транспортом» (кіраўнік А.М.Каранкевіч).
Да ўдзелу ў другім туры рэспубліканскага этапу конкурсу было адабрана 59 лепшых навуковых праектаў з усёй рэспублікі, сярод якіх – работы Мікалая Каранкевіча і Дар’і Ганчаровай.
Юныя даследчыкі з Кіраўшчыны прынялі ўдзел у навуковай канферэнцыі, падчас якой былі падведзены вынікі заключнага этапу конкурсу. Работа Дар’і Ганчаровай адзначана дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі атрымалі ў падарунак кнігі «Славутыя імёны Бацькаўшчыны» і наведалі крыпту храма-помніка ў гонар Усіх Святых г.Мінска.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».