Прызнаны лепшымі ў вобласці

Прыемную навіну атрымалі днямі ў Чыгірынцы: па выніках агляду-конкурсу за 2014 год сельгасфіліялу прысуджана 1-е месца з прысваеннем звання “Узорная арганізацыя Магілёўскай вобласці па ахове працы”, з уручэннем дыплома і грашовай прэміі ў памеры 300 б.в.
Такой высокай ацэнцы папярэднічала мэтанакіраваная работа па пастаянным удасканаленні форм і метадаў прафілактыкі на кожным працоўным месцы, ажыццяўленні кантролю за захаваннем заканадаўчых, нарматыўных і прававых актаў па ахове працы, прадастаўленні работнікам устаноўленых ільгот і гарантый.
Штогод спецыялісты і працаўнікі павышаюць сваю кваліфікацыю на спецыяльных курсах. У мінулым годзе на гэтыя мэты было выдзелена 4,5 млн. руб.
Усе работнікі філіяла забяспечаны спецадзеннем, абуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны.
Дзякуючы праведзенай рэканструкцыі збожжасклада ў в.Чыгірынка, выдзялення і абсталявання памяшкання для выканання шынамантажных работ значна палепшаны ўмовы працы людзей.
За апошнія тры гады сельскагаспадарчая тэхніка, механізмы і абсталяванне абноўлены на 80%, у тым ліку летась — на 27%. Штомесяц ў сельгасфіліяле праводзіцца “Дзень аховы працы”.