Самыя МЕТКІЯ стралкі — з Паўлавіцкай СШ

На абласных спаборніцтвах па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, прысвечаных памяці воіна-інтэрнацыяналіста А.І.Лагуценкі, наш раён прадстаўляла каманда Паўлавіцкай СШ імя Р.А. Худалеева.
З 12 каманд пярвічных арганізацый ДТСААФ паўлавіцкія рабяты занялі 4-е агульнакаманднае месца.
Прадстаўніцы нашай каманды Крысціне Гайдук у асабістым заліку ўдалося заваяваць 3-е месца. Акрамя гэтага на падставе нарматываў і ў адпаведнасці з патрабаваннямі “Адзінай спартыўнай кваліфікацыі Рэспублікі Беларусь 2009 года” дзяўчыне прысвоены юнацкі разрад.