Спорт аб’ядноўвае і надае сілы

У пачатку лістапада на базе спартыўнага клуба “Тарпеда” філіяла ААТ “БЕЛАЗ” прайшла абласная спартакіяда сярод інвалідаў, якія наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яе арганізатарам выступілі камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама сумесна з упраўленнем спорту і турызму, галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.  Удзел у спаборніцтвах прынялі каманды  з 25 цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Кожная складалася з 4-х чалавек. Нашу каманду пад назвай “Убойная сіла” прадстаўлялі Аляксандр Ласякоў, Рустам Раташ, Людміла Сярова і Людміла Яркоева разам з двума су-працоўнікамі РЦСАН.Мэтай спартакіяды ставілася павышэнне якасці і эфектыўнасці спартыўнай работы з людзьмі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя фізічнай культуры і спорту. Праграма спартакіяды складалася з каманднага выканання розных фізічных практыкаванняў, а таксама эстафет па скачках у даўжыню, бегу на 200 м з перадачай эстафетнага флажка. У індывідуальных спаборніцтвах  Аляксандр Ласякоў гуляў у шашкі, Рустам Раташ — у стрытбол, Людміла Сярова дэманстравала трапнасць на кольцакідзе, а Людміла Яркоева — у дартсе.
Усе вынікі ўключаліся ў агульнакамандны залік, а пераможцай лічылася каманда, набраўшая найбольшую колькасць ачкоў.
У агульным заліку каманда “Убойная сіла” заняла 2-е месца і ў якасці ганаровых “трафеяў” атрымала кубак, дыплом адпаведнай ступені і каштоўны падарунак у выглядзе камп’ютара.
У індывідуальным заліку Аляксандр Ласякоў у спаборніцтвах па шашках заняў 1-е месца і быў узнагароджаны  медалём, дыпломам і падарункам. Дарэчы, ніхто з удзельнікаў спаборніцтваў не застаўся  без заахвочвальных прызоў.   
Ірына ТАРАБУЕВА,
загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў РЦСАН.

Последние новости

Актуально

23 и 24 апреля пройдет 3-я Республиканская молодежная ярмарка вакансий

7 апреля 2025
Читать новость
Актуально

 Сделаем страну зеленее вместе!

6 апреля 2025
Читать новость
Кировск — здоровый город

Порядок на детских площадках

5 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Региональный открытый фестиваль “В ритме танца”

5 апреля 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Вниманию водителей и пешеходов – ухудшение погодных условиий!

4 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В Беларуси стартовало масштабное социологическое исследование

4 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем